Развіццё лічбавай эканомікі і стварэнне новых зялёных рабочых месцаў - асноўныя тэмы міжнароднага прафсаюзнага моладзевага форуму. "ТЕМП-2018" сёння стартаваў у Мінску. Больш за 200 удзельнікаў з 16 краін блізкага і далёкага замежжа. Для маладых спецыялістаў абмен вопытам на практыцы. Яны наведаюць буйныя прамысловыя прадпрыемствы нашай краіны: "БелДжы", "Аршанскі льнокамбінат", "Гроднаэнерга".
Адукацыйная праграма форуму насычаная - трэнінгі, майстар-класы, круглыя сталы. На закрыцці 30-га чэрвеня на стадыёне "Дынама" маладыя людзі разам з беларускімі спартсменамі прымуць удзел у забегу міру і дружбы народаў.













