Тэматычную дзіцячую пляцоўку адкрылі ў Мінску

20 ноября 2019
Даведацца аб бяспецы падчас гульні. Тэматычную дзіцячую пляцоўку адкрылі ў Мінску. Элементы гульнявога комплексу нагадваюць аб службе выратавання. Арэлі-балансір, машынкі, горкі і пясочніцы - усё з атрыбутыкай МНС. Дарэчы, у бяспечным гарадку працавалі  навучальныя інтэрактыўныя зоны. Хлопчыкі і дзяўчынкі маглі прайсці тэст на веданне правілаў бяспекі, пасядзець за рулём пажарнай машыны, а таксама прымерыць форму ратавальніка.

Новая гульнявая зона размясцілася ў двары шматкватэрных дамоў у Партызанскім раёне. Усяго ж у сталіцы пяць такіх комплексаў.