Тэматычная акцыя пад эгідай ПРААН і ЮНЭЙДС прайшла і ў Мінску

16 мая 2015

Тысячы свечак запаляць заўтра па ўсім свеце, каб успомніць тых, хто памёр ад СНІДу. Тэматычная акцыя пад эгідай ПРААН і ЮНЭЙДС прайшла і ў Мінску. Падтрымалі мерапрыемства таксама вядомыя музыканты, спартсмены і медыяперсоны. Сустрэча прайшла ў фармаце "свабодны мікрафон". Абсалютна кожны мог падзяліцца сваёй гісторыяй, задаць пытанне ці выказаць сумненні. Самыя смелыя прама на месцы змаглі прайсці экспрэс-тэст на ВІЧ. Сёлета арганізатары вырашылі адзначыць тых людзей, хто ўжо ўнёс вялікі ўклад у барацьбу з хваробай. Адразу ў некалькіх намінацыях узнагароды атрымалі прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі.

Іван Міхайлаў, галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі: "АТН актыўна ўключылася ў тэму барацьбы са СНІДам. Мы зрабілі шмат сюжэтаў, у нас выйшла некалькі праграм, ток-шоу "Форум" было прысвечана гэтай тэме. Я лічу, пра гэта трэба гаварыць, гэта не трэба замоўчваць".

Сусветны дзень памяці людзей, памерлых ад СНІДу, праводзіцца штогод у трэцюю нядзелю мая. Толькі ў Беларусі кожны год выяўляюцца больш за 1500 выпадкаў заражэння ВІЧ.