Тэма барацьбы з гандлем людзьмі застаецца актуальнай для ўсяго свету

25 августа 2015

Пяць гадоў таму Генеральная асамблея ААН прыняла глабальны план дзеянняў па барацьбе з гандлем людзьмі. Гэтая тэма застаецца актуальнай для ўсяго свету. Злачынны від дзейнасці прыносіць каласальныя прыбыткі і займае трэцяе месца ў крымінальным свеце па прыбытковасці пасля гандлю зброяй і наркотыкамі. Мільёны скалечаных лёсаў, боль, знявага і абарваныя жыцці. Страшнае слова "рабства" стала агульнай бядой. Пра неабходнасць комплекснай і сумеснай барацьбы з транснацыянальнай праблемай заявіў Мінск. Наш голас і нашы пэўныя крокі былі пачутыя і прынятыя (відэа).