Тэма аграгарадкоў у выпуску праекта "На кантролі Прэзідэнта"

9 ноября 2018

Пустуючыя дамы ёсць і ў беларускіх аграгарадках. Па некалькі гадоў запар застаюцца без гаспадароў і так званыя "прэзідэнцкія дамы". Жыллё, пабудаванае па дзяржпраграме адраджэння і развіцця вёскі, па незразумелых прычынах застаецца незаселеным у Столінскім раёне, на поўдні краіны. Там жа спецыялісты Камітэта дзяржкантролю зацікавіліся яшчэ адным закінутым аб'ектам. Былы дом культуры зараз больш нагадвае разваліны. Але чамусьці з новымі шклопакетамі. Тэма аграгарадкоў стане ключавой у наступным выпуску праекта Агенцтва тэленавін "На кантролі Прэзідэнта".