Тэлеверсія размовы Кіраўніка дзяржавы з будучымі прафесіяналамі медыцыны заўтра ў 18:30 на "Беларусь 1"

13 декабря 2019
Нашы калегі рыхтуюць да эфіру тэлеверсію сённяшняй размовы Кіраўніка дзяржавы з будучымі прафесіяналамі медыцыны. Што чакае беларускую ахову здароўя заўтра? Пытанні экалогіі і новыя тэхналогіі, будаўніцтва жылля і зарплаты - усё, што хвалюе маладое пакаленне беларусаў, вострыя тэмы і асабістыя пытанні Прэзідэнту. Усё гэта заўтра  ў 18:30 на "Беларусь 1".