Тэлевядучай Святлане Бароўскай - 50. Віншуем!

17 ноября 2019

Віншаванні з юбілеем прымае тэлевядучая і актрыса Святлана Бароўская. Ёй сёння 50. Тэледзіва нарадзілася ў Маладзечне. Скончыла Мінскі тэатральна-мастацкі інстытут - цяпер Акадэмія мастацтваў. Але сэрцы тэлегледачоў заваявала менавіта ў якасці вядучай ранішняй праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!". Бароўская вядзе яе ўжо больш як 20 гадоў. Акрамя таго, як практык выкладае на факультэце журналістыкі БДУ. Старшы выкладчык кафедры вядзе спецыяльны курс у будучых працаўнікоў радыё і тэлебачання, кампілюючы акцёрскае і журналісцкае майстэрства.

Да юбілею Святланы Бароўскай сацыякультурны канал "Беларусь 3" падрыхтаваў тэматычны паказ праграмы "Выхад ёсць", а таксама міні-серыяла з удзелам імянінніцы - "Далікатная зіма", якую гледачы ўбачаць сёння ў 12:25.