Тэлерадыёвяшчальная кампанія Саюзнай дзяржавы павінна знаходзіцца ў сацыяльным пакеце каналаў

6 июня 2013
Такую прапанову рыхтуюць дэпутаты Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Сёння парламентарыі наведалі маскоўскі офіс тэлеканала ТРА, каб пазнаёміцца з яго магчымасцямі і патэнцыялам.

Яшчэ адна ініцыятыва саюзных парламентарыяў у тым, што саюзны тэлеканал павінен і надалей атрымліваць бюджэтнае фінансаванне, паколькі выконвае сацыяльную функцыю. У выпадку камерцыялізацыі ТРА яе выкананне апынецца пад пагрозай.