Тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі ўпершыню пакажуць 11 анлайн-трансляцый каталіцкіх і праваслаўных набажэнстваў

8 апреля 2020
Упершыню 11 прамых эфіраў у светлыя святы ад Белтэлерадыёкампаніі. Медыяхолдынг рыхтуе эксклюзіўныя анлайн-трансляцыі каталіцкіх і праваслаўных набажэнстваў у поўным аб'ёме. На працягу ўсяго тыдня, пачынаючы з заўтрашняга Вялікага чацвярга для каталікоў і заканчваючы праваслаўным Вялікаднём, на тэлеканале "Беларусь 3" у рэальным часе - набажэнствы з архикафедральнага касцёла Прасвятой Дзевы Марыі і са Свята-Духава кафедральнага сабора. Пакажам не толькі галоўныя святочныя службы на Вялікдзень, але і падрыхтоўчыя ютрані, вячэрні і літургіі. Так, напрыклад, заўтра набажэнства ў  Вялікі чацвер пакажуць на "Беларусь 3" у 19:00. А Хрэсны шлях з рымскага Калізея з удзелам Папы Рымскага Францыска - у прамым эфіры 10 красавіка ў 23:20. 

З поўным раскладам трансляцый можна азнаёміцца на сайце Белтэлерадыёкампаніі.