Тэлеканал Euronews перад правядзеннем II Еўрапейскіх гульняў зняў яшчэ адзiн ролік пра Мінск

22 мая 2019
А дакладна пра  адну з самых незвычайных і папулярных вуліц - Кастрычніцкую. Паўтарахвілінае відэа выйшла пад назвай "Мінская вуліца, якая прайшла шлях ад прамысловага да культурнага цэнтра". Аўтары расказваюць пра ўразлівыя графіці, створаныя мінскімі і бразільскімі мастакамі, пра багацце ўстаноў і асаблівую атмасферу гэтага месца. Гэта ўжо не першы ролік ад еўрапейскага тэлеканала, зняты перад пачаткам  мультыспартыўнага форуму. Раней журналісты Euronews падрыхтавалі відэа пра Мірскі замак.