З уваходзінамі можна павіншаваць нашых калегаў - тэлеканал "Беларусь 2". Зараз яны працуюць у новай сучаснай студыі. Мастакі-пастаноўшчыкі стварылі спецыяльны дызайн, які супадае з графічным афармленнем другой кнопкі. Пад кожны праект адведзеная свая зона. У 70-метровым павільёне будуць выходзіць такія папулярныя праекты, як "Тэлераніца", "Пін_код", "Рэпарцёр", "Кіпень", "Хачу ў тэлевізар". Паводле кіношнай традыцыі, кіраўнікі Белтэлерадыёкампаніі і канала пакінулі роспісы на фірмовай талерцы, а пасля разбілі яе аб штатыў камеры. На ўдачу.
Генадзь Давыдзька, Старшыня Белтэлерадыёкампаніі: "Мне вельмі хочацца, каб гэты канал стаў тэрыторыяй для эксперыментаў максімальна большай колькасці маладых людзей, маладых творцаў. Каб асобамі нашага канала з'яўляліся пераможцы і ў спорце, і ў навуцы, і ў мастацтве, і ў тэхналогіях нейкіх".
І сёння група "Дразды" прэзентавала гімн тэлеканала "Беларусь 2". Другая кнопка робіць стаўку на моладзевае вяшчанне. У кадры працуюць маладыя аўтары, у эфіры пераважаюць забаўляльныя шоу, пазнавальныя праграмы, гумарыстычныя серыялы.













