Тэлеканал "Беларусь 2" прэзентаваў свае праекты на выставе "СМІ ў Беларусі"

12 мая 2016

Міжнародны медыяфорум ужо дваццаты раз праходзіць у Мінску і аб'ядноўвае не толькі нашы, але і замежныя сродкі масавай інфармацыі.

Другая кнопка Белтэлерадыёкампаніі - адзіны ў краіне моладзевы тэлеканал. Пра новыя праекты са сцэны выставачнага комплексу "Белэкспа" распавялі папулярныя вядучыя Ілья Конанаў і Дзмітрый Карась. Асобы канала пазнаёмілі гледачоў з тэлекухняй забаўных шоу, пазнавальных праграм, спартыўных трансляцый.

Ужо заўтра на выставе "СМІ ў Беларусі" свой кантэнт прадэманструе яшчэ адзін канал галоўнага медыяхолдынга краіны - "Беларусь 4". У цэлым форум прадоўжыцца да суботы. У яго праграме - круглыя сталы, пітчынгі, віктарыны, канцэрты, дыскусіі.