Тэлеканал Беларусь 24 - удзельнік міжнароднай тэлекамунікацыйнай выставы CSTB

29 января 2014

Спадарожнікавы тэлеканал Беларусь 24 прэзентуе новую промапрадукцыю і новыя праекты на найбуйнейшай міжнароднай тэлекамунікацыйнай выставе CSTB у Маскве. Выстава адкрылася ў расійскай сталіцы сёння. Свае дасягненні ў галіне тэлевізійных і тэлекамунікацыйных тэхналогій дэманструюць больш за 500 ключавых кампаній Расіі і замежжа. Нашы калегі падрыхтавалі прэзентацыі магчымасцяў тэлеканала Беларусь 24 і промапрадукцыю, прысвечаную маючаму адбыцца чэмпіянату свету па хакеі.


Выстава CSTB праходзіць ужо шаснаццаты раз. Сёлета трэндам форуму стануць універсальныя тэлевізійныя платформы, у якіх сам спажывец атрымлівае кантроль над кантэнтам. Як лічаць удзельнікі выставы, будучыня - у інтэрактыўным і цалкам персаналізаваным тэлебачанні.