Тэлефонным званком вырашыць актуальныя пытанні

22 июня 2018

Выслухаць грамадзян падчас прамых тэлефонных ліній гатовы прадстаўнікі ўлады. Пройдуць яны і ў гэтую суботу ў Мінскім гарадскім і абласным выканаўчых камітэтах.

У сталіцы заўтра з дзевяці да дванаццаці гадзін на пытанні мінчан адкажа старшыня Мінскага гарадскога савета дэпутатаў Васіль Панасюк.

У Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае намеснік губернатара Сяргей Неўмяржыцкі. Нагадаем, звярнуцца з заўвагамі і прапановамі, а таксама абмеркаваць хвалюючыя тэмы з кіраўніцтвам сталіцы і вобласці можна кожную суботу.