Тэлефонных зваротаў ад грамадзян чакаюць прадстаўнікі ўлады

3 марта 2017

Вырашыць бытавыя праблемы і спрэчныя пытанні можна падчас прамых ліній. Пройдуць яны і ў гэту суботу ў сталіцы і Мінскай вобласці.

У мэрыі жыхароў горада заўтра выслухае кіраўнік спраў Ганна Мацельская. Звярнуцца з заўвагамі і прапановамі можна з 09:00 да 12:00 па гэтым нумары тэлефона.

У Мінскім аблвыканкаме на сувязі з грамадзянамі - першы намеснік губернатара Ігар Макар. Нагадаем, звярнуцца па тэлефоне да кіраўніцтва сталіцы і вобласці з прапановамі і пытаннямі можна кожную суботу.