Тэлефонныя лініі пройдуць і ў гэтую суботу

7 августа 2018

Праблемы, якія можна вырашыць пры дапамозе званка. Зрабіць гэта прапануюць

падчас прамых тэлефонных ліній. Пройдуць яны і ў гэтую суботу, 11 жніўня, у Мінскім гарадскім і абласным выканаўчых камітэтах.

У сталіцы ў суботу з дзевяці да дванаццаці гадзін на пытанні мінчан адкажа кіраўнік спраў Мінгарвыканкама Ганна Мацельская. 

У Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае кіраўнік спраў аблвыканкама Уладзімір Гурыновіч. Нагадаем, звярнуцца з заўвагамі і прапановамі, а таксама абмеркаваць хвалюючыя тэмы з кіраўніцтвам сталіцы і вобласці можна кожную суботу.