Вырашыць бытавыя праблемы ці спрэчныя пытанні і звярнуцца да прадстаўнікоў улады напрамую можна падчас тэлефонных ліній. Пройдуць яны і ў гэтую субботу, 3 лістапада. У сталіцы на сувязь выйдзе мэр Мінска Андрэй Шорац. Задаць пытанні можна з 9 да 12 гадзін.
У цэнтральным рэгіёне прымаць званкі будзе намеснік губернатара Сяргей Неўмяржыцкі. Нагадаем, звярнуцца з заўвагамі і прапановамі, а таксама абмеркаваць вострыя тэмы з кіраўніцтвам сталіцы і вобласці можна кожную суботу.













