Тэлефонныя лініі пройдуць 27 кастрычніка

23 октября 2018

Вырашыць бытавыя праблемы ці спрэчныя пытанні і звярнуцца да прадстаўнікоў улады напрамую можна падчас тэлефонных ліній. Пройдуць яны і ў гэтую суботу - 27 кастрычніка.

У сталіцы на сувязь выйдзе кіраўнік спраў Мінгарвыканкама Ганна Мацельская. Задаць пытанні можна з 9 да 12 гадзін.

У цэнтральным рэгіёне прымаць званкі будзе кіраўнік спраў Мінаблвыканкама Уладзімір Гурыновіч. Нагадаю, звярнуцца з заўвагамі і прапановамі, а таксама абмеркаваць хвалюючыя тэмы з кіраўніцтвам сталіцы і вобласці можна кожную суботу.