Тэлефонная сувязь - як спосаб вырашэння праблем і пытанняў

2 мая 2018

Прадстаўнікі ўлады гатовы выслухаць грамадзян падчас прамых тэлефонных ліній. Пройдуць яны і ў гэтую суботу, 5 мая, у Мінскім гарадскім і абласным выканаўчых камітэтах.

У сталіцы з дзевяці да дванаццаці гадзін на пытанні мінчан адкажа намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Крапак. Нумар тэлефона зараз на экране.

У Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае намеснік губернатара Алег Плаўскі. Нагадаем, звярнуцца з заўвагамі і прапановамі, а таксама абмеркаваць хвалюючыя тэмы з кіраўніцтвам сталіцы і вобласці можна кожную суботу.