Тэлефоная сувязь як спосаб вырашэння праблем і пытанняў

24 апреля 2018

Прадстаўнікі ўлады гатовы выслухаць грамадзян падчас прамых тэлефонных ліній. Пройдуць яны і ў гэту суботу, 28 красавіка, у Мінскім гарадскім і абласных выканаўчых камітэтах.

У сталіцы з 9 да 12 гадзін на пытанні мінчан адкажа намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч.

У Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае кіраўнік спраў абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Гурыновіч. Нагадаем, звярнуцца з заўвагамі і прапановамі, а таксама абмеркаваць хвалюючыя тэмы з кіраўніцтвам сталіцы і вобласці можна кожную суботу.