Тэледэбаты кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду - у прамым эфіры на "Беларусь 1" у 17.00

3 октября 2015

Адзін з самых яркіх і відовішчных элементаў цяперашняй выбарчай кампаніі - сёння ў прамым эфіры на "Беларусь 1". Пачатак у 17.00. Раней заяўкі на ўдзел у тэледэбатах падалі Таццяна Караткевіч, Сяргей Гайдукевіч, Мікалай Улаховіч. Напярэдадні стала вядома, што месца Сяргея Гайдукевіча ў тэледэбатах зойме давераная асоба - першы намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Гайдукевіч Алег Сяргеевіч. Нагадаем, згодна з Палажэннем Цэнтрвыбаркама аб парадку выкарыстання СМІ пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта, кандыдат мае права ўпаўнаважыць давераную асобу для ўдзелу ў тэледэбатах.