"Тэхніка і асобы парада". Эксклюзіўныя кадры аб стварэнні сучаснай ваеннай тэхнікі

26 июня 2018

Напярэдадні Дня Незалежнасці Агенцтва тэленавін працягвае прэм'ерны паказ унікальнага праекта "Тэхніка і асобы парада". Эксклюзіўныя кадры аб стварэнні сучаснай ваеннай тэхнікі, яе эвалюцыі, а таксама аб людзях, якія стануць часткай маляўнічага дзеяння 3 ліпеня. Сярод удзельнікаў парада і курсант Інстытута пагранічнай службы Беларусі Дзмітрый Ануфрыеў. У Дзень Незалежнасці на яго будуць глядзець мільёны, але галоўнымі гледачамі для абаронца Радзімы стануць бацькі, браты, сястра і каханая дзяўчына. Родныя спецыяльна прыедуць у Мінск з Магілёўскай вобласці, каб падтрымаць удзельніка парада. Аб сваім хобі, службе і даўняй мары абараняць межы курсант распавядзе ў нашым праекце.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя