Таямніцы біяграфіі Бядулі - у "Галоўным эфіры"

7 ноября 2020

Культурны марафон сенсацыйных вяртанняў на радзіму працягнуць. Так, у найбліжэйшых планах вярнуць з Украіны надмагільную пліту пісьменніку-аўтару "Шляхціча Завальні" Яну Баршчэўскаму (чыгунную платформу выкапалі год таму ў двары жылога дома недалёка ад Жытоміра) і перапахаваць беларускага паэта Уладзіміра Жылку (ён памёр на тэрыторыі Расіі). Гэта сумесныя праекты швейцарскага фонду Марыі Магдалены Радзівіл і беларускай дзяржавы. Так, менш як за год правялі эксгумацыю і транспарціроўку праху знакамітага Змітрака Бядулі. Нагадаем, цырымонія перапахавання прайшла ў Мінску на гэтым тыдні. Арганізацыя ўжо вядзе працу над вяртаннем яшчэ аднаго беларускага літаратурнага класіка, яго імя пакуль не афішуюць.

У даваенны час Бядуля ўваходзіў у галоўнае літаратурнае трыа Беларусі разам з Купалам і Коласам. Але ў часы Саветаў яго імя выкраслілі з топу народных пісьменнікаў краіны. Ці заслужана і з чым сёння асацыяваць імя Бядулі? Эксклюзіўнае расследаванне ўжо ў гэту нядзелю ў "Галоўным эфіры".