Раставанне леднікоў Антарктыды і Грэнландыі паскорылася

13 марта 2020
400 мільёнаў чалавек да канца 21 стагоддзя будуць жыць пад пагрозай штогадовых паводак. Прычына ў тым, што леднікі Грэнландыі і Антарктыкі сталі раставаць у 6 разоў хутчэй. Мінулы год - рэкордны за ўсю гісторыю назіранняў. Пры такіх тэмпах узровень мора праз 80 гадоў можа падняцца на 17 сантыметраў. Даследаванні паказалі, што да гэтага прыводзіць глабальнае пацяпленне, з-за якога павышаецца тэмпература Сусветнага акіяна.