Таццяне Шаметавец - 60

1 января 2021

1 студзеня святкуе юбілей Таццяна Шаметавец. Заслужанай артыстцы Рэспублікі Беларусь спаўняецца 60. Мастацтва танца на пуантах яна асвоіла ў Беларускім дзяржаўным харэаграфічным вучылішчы. І вось ужо больш як 40 гадоў адданая трупе Вялікага тэатра Беларусі. Гледачы ведаюць яе як Блудніцу з "Карміна Бурана", Лэдзі Капулеці з "Рамеа і Джульеты" і Зарэму з "Бахчысарайскага фантана". У цяперашні час яна з'яўляецца загадчыцай балетнай трупы і рэпетытарам. Да юбілею Таццяны Шаметавец - 15 студзеня вечар аднаактовых балетаў, у якіх балярына бліскала ў свой час - "Карміна Бурана" і "Кармэн-сюіта".