Таццяна Усцінава: Беларусь - чароўнае месца

8 Лютага 2020
З прэзентацыяй сваёй новай кнігі  ў Мінску знаходзіцца папулярная пісьменніца  з топ-5 аўтараў дэтэктыўных раманаў Расіі  Таццяна Усцінава. Яна ганаровы госць Міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша.

Тыражы яе кніг даўно пакарылі адзнаку  50 мільёнаў экзэмпляраў. Паводле яе раманаў знята больш за 30 тэлевізійных работ. Майстар дэтэктыўнага жанру  ў нашай студыі  распавяла маёй калезе Лідзіі Заблоцкай, ці рэальна знайсці ў Беларусі зачэпкі для новага дэтэктыва, ці патрэбен чат-бот, каб ствараць раманы? (відэа).