Тарыфы ЖКГ у 2020 годзе павялічацца не больш як на 5 долараў у эквіваленце

13 января 2020
Жыроўка па аплаце паслуг ЖКГ за гэты год пацяжэе не больш як на 5 долараў у эквіваленце. Такім чынам, пры ўсталяванні тарыфаў на камуналку выкананыя ўсе даручэнні Прэзідэнта. Як расказалі нам у Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю, зацверджана інструкцыя разлікаў, дзе за аснову ўзятая двухпакаёвая кватэра 48 метраў з трыма чалавекамі, газавай плітой, сістэмамі цэнтральнага ацяплення і гарачага водазабеспячэння.

Кошт паслуг ЖКГ сёлета будзе расці паэтапна, але за 12 месяцаў не больш чым на 5 долараў. Новая жыроўка за студзень з'явіцца ўжо ў лютым.