Асноўныя напрамкі – хіп-хоп, вог, джаз-фанк і кантэмп. У гэтым годзе моладзевы перформанс праходзіў у анлайн-фармаце. Танцавальныя калектывы з Украіны, Эстоніі, Расіі і Беларусі высылалі свае лепшыя выступленні па электроннай пошце. У выніку нашы юнакі і дзяўчаты занялі першае месца ў намінацыі «Танцавальнае шоу» і другое - у намінацыях «Флэшмоб» і «Вулічнае шоу».
У калектыве больш за трыццаць удзельнікаў. Акрамя студэнтаў БДПУ «Арт-Юніці» наведваюць аматары патанцаваць з іншых універсітэтаў.
Танцавальны калектыў БДПУ «Арт-Юніці» стаў прызёрам міжнароднага фестывалю
25 июля 2020













