Тампет, полька, вальс. Калядны танцавальны сезон на кадэцкім балі ў Слуцку

24 декабря 2021

Традыцыйны навагодні баль сабраў больш за дзве сотні курсантаў Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча. Да ўрачыстасці яны рыхтаваліся з пачатку навучальнага года. Рэпетыцыі ішлі некалькі разоў на тыдзень. Не абышлося і без прэм’ер - у праграме сёлета з’явіліся французская кадрыля-лансье і галоп.

Акрамя экскурсу ў гісторыю і правіл этыкету - сучасныя мамба і твіст. А таксама карагод з Дзедам Марозам і Снягуркай. Кожны ўдзельнік балю атрымаў салодкі падарунак, а выдатнікі вучобы - ганаровыя граматы і дыпломы.