Мытны камітэт змякчыць штрафы, а на ўездзе ў Беларусь дадаткова адкрыюць магазіны duty free

24 января 2020
Змякчыць штрафныя санкцыі і шырэй прымяняць папярэджанні - такія меры ўдасканалення адміністрацыйнай адказнасці разглядае Дзяржаўны мытны камітэт. Гэта падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі заявіў прадстаўнік ведамства. 
Таксама згодна з указам Прэзідэнта на ўездзе ў Беларусь дадаткова адкрыюць магазіны duty free. Яны будуць размешчаны ў пунктах пропуску "Катлоўка", "Новая Рудня", "Макраны" і "Казловічы".