Мытны камітэт Беларусі лічыць неабгрунтаванымі прэтэнзіі Філіпа Кіркорава

25 марта 2016

Афармленне абсталявання і суправаджальнага персанала шоу на беларуска-літоўскай мяжы заняло хвіліны, але не гадзіны. На дзеянні беларускіх мытнікаў расійскі артыст панаракаў на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках. Нібы з-за гэтага было затрымана выступленне ў Літве. Сам спявак, а затым фуры з абсталяваннем для афармлення сцэны пасля канцэрта ў Мінску накіроўваліся ў Вільнюс. У мытным ведамстве распавялі, што пункты пропуску забяспечаны сістэмамі відэаназірання, што дазваляе дакладна вызначыць час знаходжання там. Праезд па зялёным калідоры, праверка дакументаў зоркі заняла каля 20 хвілін. На мытнае афармленне 4 грузавікоў пайшло не больш за 40 хвілін. З боку беларускіх мытнікаў не было ніякіх затрымак.

У Беларусі рэгулярна праходзяць канцэрты сусветных знакамітасцяў. Ніякіх пазаштатных сітуацый не ўзнікала. Больш за тое, у ведамстве нагадалі, што годна прайшлі выпрабаванне сусветным хакейным чэмпіянатам, калі паток людзей праз мяжу павялічваецца ў некалькі разоў.