Цуду на Каляды дачакаліся дзеці, якія маюць асаблівую патрэбу ва ўвазе дарослых. Гэтым разам у ролі добрых чараўнікоў выступілі мытнікі.
Старшыня ведамства Юрый Сянько зазірнуў з падарункамі да дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-педагагічным цэнтры ў Карэліцкім раёне. Тут жывуць малышы ад 4 да 8 гадоў. Для іх падрыхтавалі паказ "Прыгажуня і пачвара". Не прайшлі міма і Дзед Мароз са Снягуркай. У шумнай кампаніі вадзілі карагоды, спявалі песні і чыталі вершы.
Ласункі, кнігі і бытавая тэхніка - акрамя гэтых падарункаў малышы атрымалі запрашэнне на навагодні паказ у Палацы Рэспублікі.
Мытнікі далучыліся да акцыі "Нашы дзеці"
25 декабря 2019













