Талісман II Еўрапейскіх гульняў лісянё Лесік працягвае пакараць сэрцы самых маленькіх беларусаў

17 апреля 2019

Талісман II Еўрапейскіх гульняў лісянё Лесік працягвае пакараць сэрцы беларусаў, асабліва самых маленькіх. Сямігадовая Насця з Полацка аб рыжым маскоце даведалася ў школе. Разам з настаўніцай прыдумала казку. Бацькі дапамаглі ажывіць герояў і стварыць мульцік аб прыгодах Лесіка. А вось хлопчыка Кірыла на малюнак "50 сяброў Лесіка" натхніў паход на чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні. Дзеці за свае старанні і крэатыў атрымалі запрашэнне ў Нацыянальны алімпійскі камітэт, дзе пазнаёміліся з самім Лесікам.