Балельшчыкі зрабілі свой выбар, зараз справа за журы. Аб'яўлены вынікі інтэрнэт-галасавання па выбары талісмана чэмпіянату свету па хакеі, які прымуць Мінск і Рыга ў 2021 годзе. Сярод беларускіх прапаноў уладальнікам прыза сімпатый гледачоў стаў хрушч.
Латвійская аўдыторыя зрабіла выбар на карысць вожыка. Усяго на конкурс ідэй талісмана прыйшло больш за сто заявак ад прадстаўнікоў Беларусі і Латвіі. Афіцыйны сімвал чэмпіянату свету будзе аб'яўлены 24 лютага.
Талісман чэмпіянату свету па хакеі - 2021. Балельшчыкі зрабілі свой выбар
7 февраля 2020













