Такога халоднага ліпеня ў Беларусі не было ўжо 20 гадоў

14 июля 2019
Надвор'е ў Беларусі працягвае біць тэмпературныя антырэкорды. Паводле слоў сіноптыкаў, такога халоднага ліпеня ў нас не было ўжо 20 гадоў. І значнага пацяплення ў найбліжэйшы тыдзень, на жаль, чакаць не прыйдзецца. Прагляд прагнозу надвор'я гэтымі днямі стаў свайго роду рытуалам у многіх беларусаў. Даведацца, якім яно будзе сёння, можна з абсалютна розных крыніц. Але дзе самы дакладны? І як яго складаюць? 

Гэтыя пытанні хвалююць не толькі простых грамадзян, але і працаўнікоў ЖКГ, транспартнікаў, аграрыяў. У цэлым беларускія сіноптыкі ацэньваюць дакладнасць сваіх прагнозаў на найбліжэйшыя суткі  96 працэнтаў. На больш працяглы тэрмін гэты паказчык, вядома, значна ніжэйшы. 

І ўсё ж на сістэматычныя промахі метэаролагаў асаблівую ўвагу неаднаразова звяртаў і Кіраўнік дзяржавы, рэкамендаваў перагледзець сваю працу. У прыватнасці, беларускі лідар прапаноўваў узяць на ўзбраенне метады прагназавання вайскоўцаў, прадказанні якіх спраўджваюцца больш рэгулярна. У чым жа асаблівасць навукі - вывучаць надвор'е - у нашым наступным рэпартажы.