Тадэвуш Кандрусевіч сёння адправіцца ў Ватыкан

25 апреля 2014

У Рым сцякаюцца тысячы паломнікаў. У нядзелю, у фінальны дзень велікоднага тыдня, у Ватыкане пройдзе грандыёзная гістарычная падзея: цырымонія кананізацыі адразу двух пантыфікаў - Іаана 23-га і шануемага ў Беларусі Іаана-Паўла 2. На мерапрыемства накіраваліся і сотні беларускіх католікаў, усе групы суправаджаюць святары. Афіцыйную дэлегацыю, якая будзе прысутнічаць на цырымоніі, узначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Ён адправіцца ў Ватыкан сёння, паведамілі ў прэс-службе Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.