Т. Рунец: Стаўленне польскіх улад да бежанцаў выклікае абурэнне

10 ноября 2021
Стаўленне польскіх улад да бежанцаў выклікае абурэнне. Такім меркаваннем падзялілася з журналістамі Таццяна Рунец. Па словах старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі, міграцыйны крызіс, які зараз адбываецца, не пакідае нікога абыякавым. Людзей труцяць сабакамі, палохаюць слёзатачывым газам. Калі глядзіш у вочы галодных і спалоханых дзяцей, гэта выклікае пачуццё спачування, падкрэсліла парламентарый. Таму зараз сітуацыя на прыгранічнай тэрыторыі пад асаблівым кантролем сенатараў. 

Дарэчы, на думку сенатараў, пытанне застаецца адкрытым: чаму польскія ўлады да гэтага часу не зразумелі працэсаў, якія адбываюцца, і не селі за стол перамоў з беларускімі ўладамі. А з Еўрасаюзам усё-такі неабходна ўрэгуляваць гэты працэс мірным шляхам.


Тэгі:

#Мигранты