Сын Вікторыі Азаранкі стаў грамадзянінам Беларусі

24 марта 2017

І завершым выпуск прыемнай навіной, якой падзялілася наша тэнісістка Вікторыя Азаранка. Яе сын, якому ўжо споўнілася тры месяцы, атрымаў беларускі пашпарт і стаў паўнапраўным грамадзянінам нашай краіны. Пра гэта стала вядома з акаўнта экс-першай ракеткі свету ў "Інстаграме". "Леа атрымаў свой беларускі пашпарт" - менавіта такі тэкст суправаджаў фатаграфію. Нагадаем, што Вікторыя стала мамай 20 снежня ў Амерыцы і назвала свайго сына Леа Аляксандр.