Звыш трох тысяч нашых суайчыннікаў атрымалі дапамогу па вяртанні на радзіму

21 марта 2020
Звыш трох тысяч нашых суайчыннікаў атрымалі дапамогу па вяртанні на радзіму пасля ўвядзення рознымі дзяржавамі абмежаванняў на перамяшчэнне ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацый, выкліканай Covid-19. Праца Міністэрства замежных спраў Беларусі па вяртанні беларускіх грамадзян не спыняецца ні на хвіліну.

І сёння праз пункт пропуску "Урбаны" ў Браслаўскім раёне вярнуліся на радзіму 140 беларускіх дзяцей, якія адпачывалі ў Юрмале ў санаторыі "Беларусь". Пытанне вяртання дзяцей вырашалі МЗС і Мінтранс. Тры аўтобусы з беларускімі нумарамі ўчора ўпусцілі на тэрыторыю Латвіі, сёння яны вярнуліся.