Звыш 600 нарказлачынстваў выяўлена з пачатку года праваахоўнікамі Мінскай вобласці

19 ноября 2019
Як адзначае сама міліцыя, у цэлым, колькасць спажыўцоў, якія знаходзяцца  на наркалагічным уліку ў рэгіёне, за год знізілася  на 9 %, а гэта гаворыць аб добрай прафілактыцы. За гэты час было ліквідавана звыш 20 наркамагазінаў. 

Апошняя гучная аперацыя была праведзена нашымі праваахоўнікамі разам з расійскімі калегамі. У Смаленску канфіскавана звыш 7-мі кг наркотыкаў, якія дылеры планавалі прадаць у Беларусі.