Звыш 50 тысяч дрэў высадзілі падчас суботніка ў Магілёўскай вобласці

21 октября 2019

Зрабіць сваю малую радзіму прыгажэйшай. Больш за 50 тысяч маладых дрэў высадзілі падчас вялікага суботніка ў Магілёўскай вобласці. У ім прынялі ўдзел грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы вобласці, моладзь і нават пенсіянеры. Разам з добраўпарадкаваннем тэрыторый побач з домам, жыхары пасёлкаў і гарадоў усе разам прыбіралі лісце і разбівалі алеі. Так у мікрараёне Казіміраўка, які хутка развіваецца, высадзілі звыш 800 дрэў і больш за тысячу хмызнякоў. Усяго ў абласным суботніку прынялі ўдзел больш як 15 тысяч чалавек.