Звыш 20 святочных лакацый размесцяцца ва ўсіх раёнах Мінска

28 декабря 2018

Якой будзе навагодняя ноч-2019 у Мінску. Звыш 20 святочных лакацый размесцяцца ва ўсіх раёнах горада. Галоўнай - па традыцыі - стане тэрыторыя каля Палаца спорту. Побач з гандлёвымі радамі ўжо вялікая сцэна. Упершыню адзначыць свята і сустрэць галоўных персанажаў зімы можна будзе і на Кастрычніцкай плошчы.

Пад танцавальныя рытмы лазернае шоу і феерверк ўпрыгожаць у навагоднюю ноч неба над сталіцай. Пачатак ў 1:30 каля Палаца спорту. Праз паўгадзіны пасля гэтага ўбачыць салют можна і ў парку імя Уга Чавеса ў Каменнай Горцы.