Святаслаў Федарэнка падарыў Хатыні палатно, прысвечанае трагедыі

20 февраля 2020
Праз 77 гадоў трагедыю ў Хатыні ўпершыню намалявалі з новага ракурсу. Жывапісец Святаслаў Федарэнка напісаў адрыну ў агні, у якім і загінулі жыхары вёскі. Памер палатна  адпавядае маштабу трагедыі. Здаецца, самі фарбы адчуваюць гэты боль, страх і непазбежнасць. Аўтар работы падзяліўся сваімі асабістымі эмоцыямі на адкрыцці выставы "Мастак, які малюе час". Яна адкрылася ў фотадакументальнай экспазіцыі мемарыяльнага комплексу. 

Артур Зельскі, дырэктар Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу "Хатынь": "І Іосіф Камінскі, які намаляваны на палатне, які літаральна выпаўзае з гэтага пекла, і маленькі хлопчык, якога ад куль затуляе яго мама, - усё вось гэта знайшло адлюстраванне на палатне".

Манера пісьма Святаслава Федарэнкі заўсёды вызначалася каларыстычным рашэннем, якое ўмела перадае яркую палітру пачуццяў. Гэтая работа мастака - падарунак Хатыні. Тут, дарэчы, хутка пачнецца рэканструкцыя.