Свяшчэнны Сінод аб'явіў пра разрыў адносін з Канстанцінопальскім патрыярхатам

15 октября 2018

Гадзіну таму ў Мінску завяршылася пасяджэнне Свяшчэннага Сінода. Упершыню за ўсю гісторыю Рускай праваслаўнай царквы Сінод правялі на беларускай зямлі. Пасяджэнне іерархаў праходзіла ў закрытым для прэсы фармаце пад старшынствам Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, члены Свяшчэннага Сінода засядалі больш за 6 гадзін. Увесь гэты час журналісты чакалі абвяшчэння рашэння Свяшчэннага Сінода.

Як адзначыў святар, вернікам на такое рашэнне трэба рэагаваць спакойна. У практычным плане гэта азначае, што сумесныя набажэнствы з Канстанцінопальскім патрыярхатам здзяйсняцца не будуць.