Свяшчэнную жывёлу індзейцаў майя

18 Жніўня 2014

Свяшчэнную жывёлу індзейцаў майя можна ўбачыць у віцебскім заапарку. Тут з'явіўся ягуар па мянушцы Яго. Гэта трэцяя па велічыні кошка ў свеце. Плямістаму гадаванцу паўтара года. У віцебскі заапарк ён перасяліўся з Белдзяржцырка.


Змена месца жыхарства ніяк не паўплывала на лад жыцця ягуара - ён актыўны і з задавальненнем з'ядае свой дзённы рацыён - 5 кілаграмаў ялавічыны. Спецыяльна для навасельца ў заапарку ўладкавалі прасторны вальер.


У Віцебскім заапарку прадстаўлена больш як 80 відаў жывёл. У найбліжэйшым часе экспазіцыю папоўняць насельнікі цалінных стэпаў Еўразіі - суркі-абібокі.