Сваю інтэрпрэтацыю "Маленькага прынца" рыхтуюць выхаванцы інтэрната для дзяцей-аўтыстаў

4 апреля 2019

"Маленькі прынц" у інклюзіўным фармаце. Сваю інтэрпрэтацыю сусветна вядомай казкі Экзюперы рыхтуюць выхаванцы інтэрната для дзяцей-аўтыстаў. А апавядальнік і галоўны рэжысёр пастаноўкі - той самы Маляваныч з "Калыханкі" - акцёр Аляксандр Ждановіч. Дынамічны спектакль з элементамі інтэрактыву. На працягу трох тыдняў у зале нядзельнай школы Свята-Елісавецінскага манастыра праходзяць рэпетыцыі.

Упершыню спектакль пакажуць на вялікай сцэне - у Тэатры-студыі кінаакцёра. Інклюзіўны тэатр "Радасць" за 12 гадоў паставіў больш як 15 казак.