Сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю выявілі ўдзельнікі ансамбля "Сябры"

10 сентября 2016

У поўным складзе калектыў сёння з'явіўся на ўчастку для галасавання №740 у Маскве, чым невымоўна парадаваў сваіх прыхільнікаў - членаў участковай выбарчай камісіі. Рэч у тым, што зараз музыканты знаходзяцца ў вялікім туры па Расіі і гэтым вечарам даюць сольны канцэрт у Лужніках. У Мінск вернуцца толькі ў нядзелю ўвечары. Таму артысты вырашылі сумясціць творчасць і грамадзянскі абавязак і прагаласавалі датэрмінова.

Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Беларусі праходзіць яшчэ ў некалькіх буйных гарадах Расіі. Выбарчыя ўчасткі адчыненыя ў Санкт-Пецярбургу, Калінінградзе і Растове-на-Доне.