Свой выклік прыгажосці кінулі ў Наваполацку

7 марта 2018

Напярэдадні Восьмага сакавіка, прадстаўніцы прыгожага полу змаглі адчуць сябе сапраўднымі мадэлямі. На эксперымент адважыліся жанчыны самых розных прафесій. Спачатку лэдзі паўсталі перад публікай у паўсядзённых выявах, а пасля працы прафесійных стылістаў і візажыстаў, выйшлі на подыум у элегантных вячэрніх уборах.

Да праекта далучыліся лепшыя майстры ператварэння. Сімвалічна, што прайшло свята прыгажосці ў Наваполацку ўжо восьмы раз.