Сваё прафесійнае свята адзначаюць сёння ветэраны МУС

10 ноября 2014
Па традыцыі 10 лістапада праваахоўнікі ў адстаўцы збіраюцца разам, каб успомніць калег, якія аддалі жыццё падчас выканання міліцэйскага абавязку. У Беларусі ў грамадскую арганізацыю ветэранаў МУС уваходзяць больш за 22 тысячы чалавек. У Мінску міліцыянеры ў адстаўцы сабраліся на вуліцы Камуністычнай ля абеліска загінуўшым вартавым парадку.


Гісторыя свята ветэранаў МУС адыходзіць каранямі ў савецкія часы. Менавіта ў гэты дзень у Савецкім Cаюзе міліцыянеры адзначалі сваё прафесійнае свята.