Прафесійнае свята будуць адзначаць заўтра танкісты

13 сентября 2014
Больш як 90 гадоў слаўнай гісторыі, гераічных подзвігаў і тэхнічнай дасканаласці. Сваё прафесійнае свята адзначаюць заўтра танкісты. Напярэдадні 70-годдзя вызвалення Беларусі Міністэрства абароны зрабіла жыхарам Клецка незвычайны падарунак - у горадзе на п'едэстал усталявалі легендарны танк ІС-3. Яго па праве можна назваць лепшай баявой машынай Другой сусветнай вайны. У цырымоніі ўрачыстага адкрыцця помніка асабіста прыняў удзел Міністр абароны Беларусі Юрый Жадобін.

ІС-3 выйшаў з заводскіх цэхаў у маі 1945-га, але на фронт ужо не трапіў. Паводле салдацкай пагалоскі, Вярхоўны галоўнакамандуючы асабіста распарадзіўся прытрымаць новыя машыны ў тыле да пераможнага парада ў Берліне. У якасці помнікаў у нашай краіне ўсталявана ўжо каля чатырох дзясяткаў баявых машын часоў вайны.